Рэкамендацыі па зборцы пярэдняй панэлі

Магчымыя розныя варыянты зборкi пярэдняй панэлі. На сёння з мноства апрабаваных аўтарам варыянтаў для паўтарэння можна рэкамендаваць два. Адрозніваюцца яны тыпам выкарыстоўваемых стоек і спосабам іх мацавання.

1. Спачатку трэба вакол 4 адтулін для мацавання платы зрэзаць ахоўную плёнку з абодвух бакоў панэлі, вызваліўшы прастору з радыусам 5-7 мм. Здымаць адразу ўсю плёнку ня трэба, каб не пашкодзіць шкло ў працэсе далейшай апрацоўкі.

2A. Калі выкарыстоўваюцца стойкі з унутранай разьбой, з пярэдняга боку панэлі асцярожна на малых абаротах і з мінімальнай падачай выканайце зянкоўку адтулін свердзелам 6,5 .. 7 мм на глыбіню, дастатковую для таго, каб галоўкі патаемных шрубаў М3 не выступалі над паверхняй. Глыбіню можна кантраляваць навобмацак, устаўляючы шрубу ў адтуліну.

Усталюйце 4 стойкі з унутранай разьбой М3 з дапамогай папярэдне вымытых растваральнікам, спіртам або спiртабензiнавай сумессю патаемнымі шрубамі. Перад канчатковым зацягваннем капніце па адной кроплі маментальнага клею і адразу зацягніце шрубы. Стойкі лепш выкарыстоўваць нейлонавыя, яны надзейна прыляпляюцца. Металічная стойка можа ў далейшым сарвацца, і замацаваць яе паўторна без зняцця налепкі будзе складана. Галоўкі шруб і іншыя невыкарыстоўваныя адтуліны (дзве адтуліны справа ад ручкі энкодэра) зашпаклюйце эпаксіднай смалой з парашковым напаўняльнікам, клеем "халодная зварка" ці іншым спосабам. Лепш зрабіць невялікія выступы, якія пасля поўнага зацвярдзення шпаклёўкi можна зрэзаць. Трэба мець на ўвазе, што шмат разнавіднасцяў клею даюць некаторае ўсаджванне ў працэсе зацвярдзення, таму патрабуецца дастатковы час на полімерызацыю. Для клею "халодная зварка" можа спатрэбіцца да 3 .. 5 дзён, інакш у далейшым на пярэдняй панэлі могуць узнікнуць увагнутасці.


2B. Пры выкарыстанні стоек з вінтом зянкоўку адтулін выконваць ня трэба, адтуліны ў панэлі павінны быць з разьбой М3
Рэкамендуецца да канчатковай фіксацыі стоек падабраць таўшчыню шайбаў. Для гэтага на плату павінны быць усталяваныя кнопкі і надзетыя каўпачкі. Таўшчыня шайбаў выбіраецца такой, каб кнопкі не былі заціснуты пры ўсталяванай на месца плаце. Ня варта выкарыстоўваць металічныя шайбы. Пры выкарыстанні 15 мм стоек і 19 мм кнопак аптымальнай з’яўляецца таўшчыня шайбаў каля 0,8 .. 1 мм. Пасля падбору таўшчыні шайбы разам са стойкамі фіксуюцца кропляй маментальнага клею, і стойкі падцягваюцца. Пасля поўнага высыхання клею трэба зрэзаць выступаючыя канцы разьбовай часткі стоек.


3. На налепку накатаць ахоўную плёнку. Перад гэтым трэба пераканацца ў чысціні працоўнага месца, рук і інструмента, так як нават невялікія часціцы смецця могуць цалкам сапсаваць знешні выгляд панэлі.
4. Вострым нажом або лязом для бяспечнай брытвы пад лінейку зрабіце надрэзы ахоўнай плёнкі па контуры вакна індыкатара, не даводзячы да кутоў каля 1 мм, затым куты асцярожна прайдзіце лязом нажа. Калі налепка з малюнкам мае прасечкі па контуры індыкатара, прарэжце толькі саму ахоўную плёнку, а ня ўсе тры пласты разам з ахоўнай паперай. Пасля гэтага падчапіце і выдаліце ахоўную плёнку і налепку ў акне індыкатара​, можна асобна ў два этапы. Выдаляйце не спяшаючыся, каб не дэфармаваць плёнку ў выпадку недастатковай глыбіні надрэзаў.
5. Пераканайцеся ў адсутнасці выступаў на пярэдняй панэлі. Зніміце ахоўную плёнку з асабовага боку. Зніміце ахоўную паперу з налепкі, затым, кантралюючы на святло сумяшчэнне панэлі і налепкі, накатайце налепку.
6. Вострым нажом акуратна выражце плёнку ў адтулінах пад кнопкі, клемы і ручку энкодэра. Затым паўкруглым надфілем зачысціце краi адтулін. Прыціскайце надфіль толькі пры руху да пярэдняй панэлі, але не ад яе, каб краi плёнкі не задзiралiся. Пасля гэтага можна зняць ахоўную плёнку з унутранага боку.


7A. Сабраную плату падсвятлення ручкі энкодэра, выкананую па тэхналогіі ЛПТ, акуратна прыляпіце знутры. Колькасць клею павінна быць мінімальна неабходнай, каб лішак клею не сапсаваў знешні выгляд пярэдняй панэлі. Дайце клею прасохнуць.


7B. У выпадку выкарыстання платы падсвятлення PSA202BL або падобнай, усталюйце плату ў 13 .. 14 мм ад платы кіравання.



8. Надзеньце каўпачкі на кнопкі і праверце вышыню ўстаноўкі платы. Кнопкі павінны добра націскацца. Пры неабходнасці да платы можна прыляпіць тэксталітавыя, кардонныя або металічныя шайбы з мэтай забеспячэння неабходнай вышыні ўстаноўкі. Пасля рэгулявання платы можна ўсталяваць клемы, затым усталяваць і прыкруціць 4 шрубамі М3 саму плату. Адтуліны пад клемы ў плаце пры неабходнасцi можна рассвiдраваць або растачыць надфілем.