Абнаўленне прашыўкі
1. Адключыць PSA2 ад сеткі, выняўшы сеткавы відэлец.
2. Адкрыць верхнюю вечку і замкнуць перамычку BOOT
3. Падключыць PSA2 да порта RS-232 ПК, або праз пераўтваральнік да порта USB
4. Падключыць PSA2 да сеткі, уключыць сiлкаванне сеткавым выключальнікам.
5. Запусціць Flash Loader Demonstrator (апошнюю версію можна знайсці па ключавым слове UM0462 на афіцыйным сайце ST Microelectronics, або паспрабаваць спампаваць па прамой спасылцы).
6. Усталяваць параметры сувязі, як паказана на малюнку:
Варта мець на ўвазе, што кіраванне RTS і DTR ў Flash Loader Demonstrator версіі 2.4.0 не працуе, а ў іншых версіях адсутнічае, таму прашыўка праз порт RS-232 з дапамогай GUI-прыкладання Flash Loader Demonstrator немагчымая (патрабуецца падача +5 .. 12В замест сігналу DTR з боку ПК). Прашыўка праз пераўтваральнік USB-UART кіравання сігналамі RTS і DTR не патрабуе. Падрабязней гл. Падключэнне да ПК.
7. Націснуць "Next". У выпадку немагчымасці ўсталяваць сувязь будзе выдадзена такое ці падобнае паведамленне:
Немагчымасць усталяваць сувязь можа быць выклікана няправільным падключэннем, адсутнасцю сiлкавання МК і іншымі прычынамі.

Пры ўдалым усталяванні сувязі акно праграмы выглядае так:
У радку "Flash Size" будзе адлюстраваны лік, якi адпавядае тыпу ужытага МК.
8. Націснуць "Next", будзе адлюстравана наступнае:
Калі прашываецца новы МК, тут ня трэба мяняць ніякіх налад і адразу можна націснуць "Next".
9. У акне, якое з'явілася, трэба выбраць паказаныя на малюнку налады, а таксама файл прашыўкі:
Рэкамендуецца выбіраць рэжым сцiрання "Erase necessary pages", калі адбываецца абнаўленне прашыўкі, і "Global erase", калі раней была запісаная несумяшчальная з PSA2 па захоўваемых параметрах інфармацыя. Пры выбары "Global erase" усе захаваныя налады і каліброўка КС будуць знішчаныя і пры першым уключэнні спатрэбіцца адкалібраваць КС па апісанай методыцы.
10. Націснуць "Next" і чакаць заканчэння працэсу загрузкі прашыўкі каля 3 хвілін.
11. Націснуць "Close". Адключыць сiлкаванне PSA2, зняць перамычку BOOT. Сабраць прыбор.